Анатоль Іванюк. Крыніца: grodnonews.by
Анатоль Іванюк стаў новым пракурорам Гродна. Раней ён быў намеснікам пракурора Гродзенскай вобласці. Былы ж пракурор горада Уладзімір Клішын заняў месца Іванюка. Фактычна, пракуроры памяняліся месцамі. Пра ратацыю паведаміў «Гродна плюс».
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Анатоль Іванюк выказваўся пра пратэсты і тое, што грамадства «накальваюць звонку, мэтанакіравана распальваючы супрацьстаянне і канфлікты на глебе палітычных поглядаў».
Уладзімір Клішын
Пасля выбараў 2020 года Уладзімір Клішын быў адным з тых, хто кіраваў рэпрэсіямі ў горадзе. У жніўні 2020 года ён сустракаўся з работнікамі «Гроднажылбуда», выступаў перад калектывам «Хімвалакно».
Па заявах Уладзіміра Клішына былі прызнаныя экстрэмісцкімі шэраг гродзенскіх Telegram-каналаў, у тым ліку былы канал Hrodna.life. Таксама Клішын выступаў заяўнікам па ліквідацыі праз суд грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Па пазове Уладзіміра Клішына суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» і ТАА «Гродна Лайф медыя».
У ліпені 2021 года пракурор выдаў афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоце аб адказнасці за парушэнне артыкула 23.5, 198−1 і 361 КаАП і артыкула 361−4 Крымінальнага кодэкса (парушэнне закона аб СМІ, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Выступаў у ролі дзяржабвінаваўцы на працэсах па справах прызнанага палітвязнем Канстанціна паляка і Дзмітрыя Зімніцкага, абскарджанні прысуду Вадзіму Плаўскаму.
Уладзімір Клішын выклікаў рэдактара сайта Znadniemna.pl журналіста Анджэя Пісальніка на размову, а на наступны дзень яго з жонкай прымусова завезлі ў Менск на допыт у Следчы камітэт.
Уладзімір Клішын лічыць, што відэаназіранне — самы эфектыўны спосаб выявіць хуліганства на гарадскіх вуліцах.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…