Новости

Gloria Jeans замест H&M. Дзе адкрыецца новая крама ў Гродне

Буйны расійскі брэнд Gloria Jeans адкрывае яшчэ адну краму ў Гродне. Яна адкрыецца як раз на месцы закрытага H&M у гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti.

Новая крама прыме пакупнікоў 1 красавіка. Ён зойме 800 квадратных метраў. Там будзе прадстаўлена жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне, аксэсуары.

1 і 2 красавіка для пакупнікоў арганізуюць забаўляльную праграму, абяцаюць зніжкі і пачастункі.

Крама Gloria Jeans ў Гродне. Фота: NewGrodno.by

Зараз сетка складаецца з больш чым 680 крам у Расіі, Казахстане і Беларусі. У нашай краіне працуе 19 крамаў (6 з іх — у Мінску). У Гродне адзіная пакуль крама размешчаная ў гандлёвым цэнтры Old City.

У гэтым годзе Gloria Jeans збіраецца адкрываць кропкі ў тым ліку на месцах, якія вызваліліся пасля сыходу з Расіі і Беларусі H&M і іншых міжнародных брэндаў. Усяго ў 2023 годзе рытэйлер плануе адкрыць больш за 130 крамаў.

Куды сыходзяць брэнды

Крамы H&M, як і некаторых іншых сусветных брэндаў, прыпынілі сваю працу ў Беларусі з 3 сакавіка 2022 года, услед за Расіяй. Прычынай назвалі вайну Расеі супраць Украіны.

Усяго ў Беларусі было тры крамы H & M. У ліпені 2022 у H&M Group паведамілі, што ў Беларусі крамы зноў запрацуюць, але без удакладнення датаў. Пасля паўгадавога перапынку брэнд вярнуўся, каб прадаць рэшткі тавару. Hrodna.life паглядзеў, у што і за колькі можна было апрануцца ў «апошнюю восень» мясцовага H&M. Мы сабралі базавую капсулу з шасці рэчаў і параўналі, за колькі такі ж набор можна купіць у Вільні і Лодзі. Аказалася, што крамы моцна адрозніваліся напаўненнем, а кошты і выбар у Беларусі зусім не парадавалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024