Пад Гродна адбудуцца спаборніцтвы па веласпорце. Праз гэта 30 і 31 сакавіка 2023 года абмяжуюць рух аўтамабіляў на дарозе Гродна — Сапоцкін, у раёне мікрараёна Баранавічы, а таксама вёсак Трычы, Лабна-Агароднікі і Сафіёва. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Рух на дарогах, якія вядуць да садовых таварыстваў, дзяржаўная аўтаінспекцыя абмяжуе 30 сакавіка з 10:00 да 14:00, а таксама 31 сакавіка з 10:00 да 15:00.
Якія будуць маршруты спаборніцтваў
30 сакавіка веласіпедысты будуць ехаць па дарозе Гродна — Сафіёва. За паваротам на вёску Лабна-Агароднікі яны паедуць у кірунку дзяржаўнай мяжы, развярнуцца і паедуць назад.
31 сакавіка спартоўцы стартуюць з дзявятага кіламетра на дарозе Гродна — Сапоцкін (рух у бок Гродна). Веласіпедысты даедуць да мікрараёна Баранавічы, адтуль па дарозе Гродна — Сафіёва паедуць да вёскі Трычы. Потым вернуцца на дарогу Гродна — Сапоцкін і паедуць па коле.