Единственное кафе с работающим подъёмником для людей на инвалидных колясках - "Cup&Cake". Аня Яшина и Лёша Савич могут без труда попасть в это заведение. Как и другие люди с инвалидностью
Офісныя памяшканні, абсталяваныя пад’ёмнікамі для людзей з інваліднасцю, могуць перавесці ў кватэры. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы па развіцці адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднажылбуд» Андрэй Крыштаповіч.
«Мы вырашылі змяніць функцыянальнае прызначэнне некаторых офісных памяшканняў і перавесці іх у жылы фонд. Упэўнены, што кватэры акажуцца запатрабаванымі. Гаворка ідзе пра нежылыя памяшканні, абсталяваныя пад’ёмнікамі для маламабільных групаў насельніцтва, у іх асобны ўваход з вуліцы. Гэта значыць, яны ідэальна падыдуць для пражывання людзей з абмежаванымі магчымасцямі», — сказаў Крыштаповіч.
Зараз для пераводу абралі тры офісы. Яны размяшчаюцца на першым паверсе ў шматпавярховых жылых дамах на вуліцы Багушэвіча ў мікрараёне Альшанка.
Такія кватэры змогуць набыць грамадзяне, якія плануюць займацца цырульніцтвам або касметычнымі паслугамі дома. Уваход у кватэру можна абсталяваць пад працоўны кабінет, а іншыя пакоі выкарыстаць як жылыя памяшканні.
Акрамя гэтага, «Гроднажылбуд» вырашыў знізіць кошт квадратнага метра памяшканняў да цаны квадратнага метра жытла ў доме. На думку Крыштаповіча, гэта будзе спрыяць развіццю малога бізнесу ў мікрараёнах горада.
Паводле Крыштаповіча, у Беларусі такая практыка не развіта. «Гроднажылбуд» — першапраходзец у падобнай справе.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…