З 6 красавіка ў Гродне зачыняецца бар-крама «Погружение». Яго тэрыторыі зойме размешчаны па суседстве праект SOHO. «Погружение» — адна з нямногіх устаноў у Гродне, дзе можна выпіць крафтавага піва.
Да 5 красавіка можна пакаштаваць навінкі і выкарыстаць сертыфікаты. Установа прапрацавала тры з паловай гады.
«У кастрычніку 2019 мы адкрылі наш бар ««Погружение» і хацелі, каб нашы госці былі пагружаныя ў прыемную атмасферу ўстановы. Таксама рабілі акцэнт на добрай музыцы і, вядома ж, на крафтавым, каб яно было новенькае, незвычайнае. І гуртаваць аматараў у адным месцы. Атрымалася-не атрымалася — гэта вам судзіць. Мы дзякуем вам, што вы былі ўвесь гэты час з намі і заўсёды давалі нам зваротную сувязь, з чым працаваць. У нас заўсёды былі лепшыя людзі — суцэльныя, цікавыя і шматгранныя. Самыя лепшыя заўсёды былі ў нас. Вельмі рады сяброўству з вамі», — напісалі ў акаунце ўстановы.
«Погружение» — адзін з нямногіх бараў у Гродне, дзе рабілі акцэнт на крафтавым піве. Гэта аўтарскае піва, зваранае невялікімі броварамі па асаблівых рэцэптах. У бары супрацоўнічалі з беларускімі і замежнымі броварамі. Таксама там можна было выпіць настоек з натуральных інгрэдыентаў. У «Погружение» праходзілі дэгустацыі і лекцыі пра гісторыю піва з папулярызацыяй адказнага ўжывання алкаголю. У 2020 годзе прайшла школа піўнога сомелье. Бар «Погружение» ёсць і ў Брэсце. Інфармацыі пра закрыццё брэсцкага бара няма.
Лаундж-бар SOHO з азіяцкай кухняй, які зойме плошчы «апускання», адкрыўся ў будынку ГД «Нёман» на месцы закрытага «Фудмаркета». У меню ўстановы — тартар, бао-бургеры, рызота. У бары выступаюць кавер-бэнды і DJ, праводзяць чайныя цырымоніі.
UPD 2 красавіка. «Закрываемся па сукупнасці прычын. SOHO трэба было пашырацца, нам дадзены памер бара быў маленькім і трэба трохі большае памяшканне. І таксама па асабістых пытаннях уласнікаў», — пракаментавалі ў бары праекту «Туси в Гродно». У бліжэйшы час адкрыццё бара ў новай прасторы не плануецца.
Чытайце таксама:
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…