Гродзенка і палітуцякачка Аляксандра Ханевіч у 71 год завяла ўласны YouTube-канал. Там яна расказвае гісторыю свайго затрымання пасля выбараў у 2020 годзе і ўцёкаў з Беларусі ў Польшчу. Жанчына абяцае дзяліцца падрабязнасцямі - як гэта, пасля 70 пачынаць новае жыццё за мяжой.
«Мяне клічуць Аляксандра Ханевіч і я ўцякла з Беларусі. Цяпер будую сваё новае жыццё ў Польшчы. Тут я буду расказваць пра сваё жыццё ў эміграцыі і не толькі», — так пачынаецца блог гродзенкі.
Пакуль на канале толькі адно відэа. У ім Ханевіч расказвае пра тое, як і чаму яна ўцякала з Беларусі, пра сваю сямейную гісторыю пераследу і першы час пасля ўцёкаў.
Аляксандра Ханевіч працавала на заводзе «Хімвалакно» ўсё жыццё. На пенсіі стала старшынёй ветэранскай арганізацыі і нават збірала подпісы за Лукашэнка перад выбарамі. Затрыманні і гвалт 2020-га сталі для жанчыны шокам. Яе саму першы раз затрымалі, калі яна спрабавала адбіць у сілавікоў хлопца, падобнага да яе сына.
Пасля выбараў яе затрымлівалі двойчы. Пасля другога затрымання ёй давялося здымаць пабоі. Баючыся чарговага арышту, Ханевіч наважылася на ўцёкі ў Польшчу разам з сынам, якога таксама затрымлівалі. У снежні 2021 года яна прыехала ў вёску Кузніца.
Чытайце таксама: У Гродне пенсіянерку асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за лайк у «Аднакласніках»
У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…
Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…
Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…
На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…