БелАЭС шукае пастаўшчыкоў асноўнага сейсмалагічнага абсталявання для лакальнай сеткі сейсмалагічных назіранняў у раёне атамнай электрастанцыі. Абсталяванне павінна працаваць на працягу перыяду эксплуатацыі Беларускай АЭС. Яго пастаўка запланавана да 1 траўня, а ўжо ў красавіку збіраюцца падключыць другі энергаблок.
Агулам хочуць закупіць:
Сейсмометр Trillium Compact Posthole ацэньвае хуткасць зрушэння грунту. Сейсмічны рэгістратар Centaur CTR сумяшчальны з сейсмометрам і забяспечвае яго электрасілкаванне, форс-балансны акселерометр Titan ў складзе Cascadia Posthole пераўтварае дадзеныя аб паскарэнні зрушэння грунту.
На закупку абсталявання выдаткуюць 673,7 тысяч рублёў (236 тысяч долараў) з уласных сродкаў.
Паставіць прыборы павінны да 1 траўня. Дапускаецца датэрміновая пастаўка або пастаўка часткамі. Пастаўшчыка павінны былі вызначыць падчас перамоваў 23 сакавіка.
Ад пастаўшчыка патрабуецца таксама тэхнічнае суправаджэнне абсталявання — кантроль за мантажом і навучанне персаналу. Патрабаваны гарантыйны тэрмін захоўвання — не менш за 36 месяцаў, гарантыя на сам тавар — не менш за 24 месяцаў з моманту ўводу ў эксплуатацыю.
У снежні 2022 года заявілі пра намер пабудаваць яшчэ адну АЭС ці трэці энергаблок для існуючай. Гэта трэба быццам бы для павышэння энергетычнай незалежнасці краіны на фоне росту электраспажывання. Пры гэтым па падлікам экспертаў, з моманту запуску АЭС больш прастойвала, чым працавала. Перамовы аб будаўніцтве новай АЭС вялі таксама з"Расатамам".
Другі энергаблок БелАЭС яшчэ не падлучаны. Яго гатоўнасць складае 98%. Там працягваюцца пусканаладачныя працы. Энергетычны пуск і падлучэнне блока да энергасістэмы анансавалі на красавік 2023 года.
Тым часам у Літве заявілі пра ўтойванне Беларуссю і «Расатамам» інцыдэнтаў на Астравецкай АЭС у 2022 годзе і дэфектаў сістэм рэактараў. Паводле звестак літоўскай выведкі, у траўні 2022 года сістэмы кантролю БелАЭС выявілі, што з’явіліся расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара першага блока. Паводле ацэнкі спецыялістаў, якасна ліквідаваць дэфекты можна, толькі зняўшы рэактар. У сілу палітычных прычын такі варыянт нават не разглядалі. Тэхнічныя праблемы перашкаджалі запуску другога блока, удакладнілі ў дакуменце па ацэнцы пагроз нацбяспекі Літвы.
У Міністэрстве энергетыкі Беларусі гэтыя заявы назвалі мэтанакіраванай акцыяй па дыскрэдытацыі праекта.
З канца 2022 года за радыяцыйнай сітуацыяй на беларускай АЭС можна сачыць анлайн.
Чытайце таксама: У Гродне абмяркуюць пабудову новай АЭС. Яе хочуць збудаваць у адной з суседніх краін
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…