Пункт пропуску "Брэст". Фота: Youtube
Пасля закрыцця пункта пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» ў адзіным польска-беларускім пункце пропуску «Брэст» пачаўся калапс, лічыць беларускі дальнабойнік. Яны вымушаныя стаяць у чарзе па 100 гадзін.
«…палякі на памежным пераходзе ў Брэсце не працуюць. Мы, дальнабойнікі, стаім па 100 гадзін без руху. Там калапс. На адзін пераход занадта шмат машын. Беларускія ўлады нічога не робяць», — лічыць дальнабойшчык.
Паводле яго, беларускія ўлады паставілі некалькі экіпажаў ДАІ. Яны не абмяркоўваюць з польскім бокам магчымасці працаваць бесперабойна. «А пакутуем мы», — заключае дальнабойнік. Ён мяркуе, што неўзабаве пачнецца дэфіцыт тавараў.
Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі 23 сакавіка паведаміў, што памежны пункт пропуску «Баброўнікі» адкрыюць на наступны дзень пасля вызвалення журналіста Анджэя Пачобута. Яго закрылі 10 лютага — неўзабаве пасля вынясення прысуду палітзняволенаму журналісту.
Чытайце таксама: Тавары знікнуць, транспарт падаражэе, а Пачобута наўрад ці выпусцяць хутка. Эксперты — пра эфекты ад закрыцця «Баброўнікаў»
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…