Памежны пункт пропуска «Баброўнікі» адкрыюць на наступны дзень пасля вызвалення журналіста Анджэя Пачобута. Пра гэта 23 сакавіка сказаў міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі.
«Калі Анджэя Пачобута заўтра адпусцяць, то пераход у Баброўніках будзе адкрыты паслязаўтра», — сказаў Камінскі.
Таксама ён сказаў, што Польшча будзе жорстка рэагаваць на дзеянні супраць Польшчы альбо польскіх грамадзян.
Пачобута асудзілі на 8 гадоў
Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута асудзілі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму 8 лютага 2023 года. Праз два дні - 10 лютага — Польшча закрыла памежны пункт пропуска «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы.
Тады эксперты выказалі меркаванне, што прычынай для закрыцця «Баброўнікаў» стаў прысуд Пачобуту. Але афіцыйна пра гэта ніхто не заяўляў.