Стан моста на Фамичова. Фота: newgrodno.by
Пешаходны мост на вуліцы Фамічова, каля Румлёўскага парка, рыхтуюць да рэканструкцыі. Яго збіраюцца замяніць цалкам або ўзмацніць пралётныя канструкцыі моста. Мост закрыты ўжо больш за год.
Гарадское ЖКГ шукае распрацоўніка для перадпраектнай дакументацыі, піша канал Urban Hrodna. На распрацоўку гатовы выдаткаваць 30 тыс. рублёў з бюджэтных сродкаў.
Таксама трэба будзе распрацаваць дэманстрацыйныя матэрыялы для разгляду на нарадзе ў першага намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама.
У праекце трэба будзе прадугледзець перыльную металічную ацынкаваную агароджу і пакрыццё пешаходнага палатна.
На распрацоўку перадпраектных дакументаў даецца тэрмін у два з паловай месяцы — з 30 сакавіка па 14 чэрвеня 2023.
Даўжыня моста 80,8 м, шырыня — 3 м паводле праекта і 2,76 м паводле абследавання, вышыня над ярам — 18 м.
Пешаходны мост праз яр на вуліцы Фамічова закрылі яшчэ ў пачатку 2022 года — для абследавання. Працы на ім не вяліся. Восенню 2022 года выявілася, што праектная дакументацыя на мост страчаная.
«Матэрыялы, з якіх ён выраблены, кажуць аб саматужным спосабе вытворчасці. У Гродне ёсць некалькі такіх мастоў, якія з’явіліся „паўкустарным“ спосабам. Людзі да іх прывыклі, а на іх няма дакументацыі, таму вызначыць ступень зносу, кантрольныя сілавыя кропкі і магчымасць рэканструкцыі — мы нават не ведаем, што там закладзена», — апісаў сітуацыю Уладзімір Каранік.
Гродзенскі гарвыканкам абяцаў вывучыць патрэбу гараджан у мосце і ў залежнасці ад яе будаваць (або не) мост наноў.
Яшчэ ў 2021 годзе было бачна, што мост у кепскім стане: лушчылася фарба, састарэў асфальт, праржавелі канструкцыі, агаліліся арматуры, нахіліліся агароджы.
Чытайце таксама:
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…