Таксі для жывёл “Вожык” стварыла ў Гродне ў 2022 годзе Святлана Вялесік. У дзень у яе 3-4 заказа і яна ўжо плануе купіць другі аўтамабіль. Пра гэта паведаміў “Вячэрні Гродна”. 

Да ветэрынара, грумера альбо на выставу. Як у Гродне працуе зоотаксі “Вожык”
Святлана Вялесік – уладальніца зоотаксі “Вожык”. Крыніца: “Вячэрні Гродна”

Як прыйшла ідэя такога бізнесу 

Святлана працуе адміністратарам у ветэрынарнай клініцы. “Аднойчы назірала такую сітуацыю. Прывезла да нас бабуля свайго ката, а з’ехаць не можа – таксісты не хочуць везці. Стаіць, плача, і дапамагчы ён ніяк нельга”, – сказала Святлана. 

Пасля гэтага выпадка Святлана з мужам Яўгенам вырашылі адкрыць таксі для перавозкі жывёлаў. Яны ўзялі крэдыт і набылі ўжываны Citroën з вялікім багажнікам. Спачатку жывёлаў вазіў  Яўген, зараз за стырном ездзіць Святлана. 

Да ветэрынара, грумера альбо на выставу. Як у Гродне працуе зоотаксі “Вожык”
Зоотаксі “Вожык”. Крыніца: “Вячэрні Гродна”

Хто карыстаецца паслугай зоотаксі

Паслугамі таксі ў асноўным карыстыюцца ўладальнікі сабакаў і катоў. “Кліент прызначае час, да якога патрэбна прыехаць. Часцей за ўсё просяць адвесці ў ветэрынарную клініку, час ад часу – на выставу, да грумера альбо за горад”. Таксама могуць звярнуцца, калі жывёле тэрмінова патрэбна дапамога.

З жывёламі Святлана працуе з 2006 года. Але аказваць ветэрынарную дапамогу жанчына не мае права. Нягледзячы на гэта, у яе ёсць двайная колькасць медыкаментаў для экстраных выпадкаў.

Да ветэрынара, грумера альбо на выставу. Як у Гродне працуе зоотаксі “Вожык”
Зоотаксі “Вожык”. Крыніца: “Вячэрні Гродна”

Зоотаксі можа выехаць у любую кропку Беларусі

Пастаянных кліентаў ужо каля 50 чалавек. Зоотаксі працуе кругласутачна. Паводле словаў Святланы, у дзень бывае 3-4 заказы, час ад часу – шэсць. Выезд можа быць у любую кропку Беларусі. 

Цана за паездку ад вуліцы Карскага (там знаходзіцца гарадская ветэрынарная станцыя) да вуліцы Сацыялістычнай – 5 рублёў. У святы альбо кепскае надвор’е жанчына тарыфы не павышае, цана можа быць даражэй ноччу. 

Да ветэрынара, грумера альбо на выставу. Як у Гродне працуе зоотаксі “Вожык”
Зоотаксі “Вожык”. Крыніца: “Вячэрні Гродна”

Мара – запусціць прыладу падобную на “ЯндексТакси”

Бізнес не прыносіць вялікага прыбытку, але ў планах Святланы набыць другі аўтамабіль, каб паспяваць выконваць усе замовы. Але пакуль жанчына не можа адшукаць кіроўцу, які б пасаваў.

Жанчына марыць запусціць сваю ўласную прыладу, падобную на “ЯндексТакси”. 

Да ветэрынара, грумера альбо на выставу. Як у Гродне працуе зоотаксі “Вожык”
Зоотаксі “Вожык”. Крыніца: “Вячэрні Гродна”