Гэта адбылося 20 сакавіка 2023 года. “Пайшла ад нас Соня… . Галерэя засталася без гаспадыні”, – напісала на сваёй старонцы ў Facebook дырэктарка галерэі Вольга Бабінская.

У галерэі Тызенгаўза котка жыла каля пяці гадоў. У каментарах да паста карыстальнікі Facebook пішуць спачуванні і ўспаміны пра жывёлу.
“Мілая Сонечка, захавальніца галерэі, колькі гадоў яна сустракала нас і заўсёды з намі ішла па залях, сачыла за парадкам. Пад настрой магла і куснуць. Добрая памяць пра яе, пра гаспадыню”, – напісала Святлана Радыёнава.
“Спачуваю вам. Памятаем вашую котку, яна была як сімвал галерэі. Але ў яе, дзякуючы вам, было добрае жыццё, не ўсім так пашчасціла з гаспадарамі”, – напісала Вераніка Біжако.
Галерэя Тызенгаўза – апошняя прыватная галерэя ў Гродне.


