"Гадзіна зямлі". Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: tr.yeni.mobi
Штогадовая акцыя «Гадзіна зямлі» адбудзецца ў Гродне 25 сакавіка. На гадзіну пагасяць падсветку адміністрацыйных будынкаў, а таксама будынкаў прадпрыемстваў, паведаміў «Гроднаэнэрга».
Акцыя адбудзецца з 20:30 да 21:30. «Выключаючы на 60 хвілін святло і электрапрыборы ў дамах і офісах, мы дэманструем сваю неабыякавасць да дадзеных праблем і разам клапоцімся аб нашай планеце», — напісалі на сайце «Гроднаэнэрга».
«Гадзіна Зямлі» — самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Людзі ў розных кутках планеты выключаць святло і электрычныя прыборы на адну гадзіну. Такім чынам яны робяць першы крок да ашчаднага стаўлення да прыродных рэсурсаў. Акцыю «Гадзіна зямлі» у Гродне праводзяць з 2009 года. Але не ўсе эка-актывісты лічаць яе карыснай: некаторыя абвінавачваюць яе ўдзельнікаў у крывадушнасці.
Чытайце таксама: Сартуй смецце гуляючы і атрымай падарункі. Выйшла камп’ютарная гульня, якая навучыць сартаваць смецце
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…