Штогадовая акцыя “Гадзіна зямлі” адбудзецца ў Гродне 25 сакавіка. На гадзіну пагасяць падсветку адміністрацыйных будынкаў, а таксама будынкаў прадпрыемстваў, паведаміў “Гроднаэнэрга”.

Акцыя адбудзецца з 20:30 да 21:30. “Выключаючы на 60 хвілін святло і электрапрыборы ў дамах і офісах, мы дэманструем сваю неабыякавасць да дадзеных праблем і разам клапоцімся аб нашай планеце”, – напісалі на сайце “Гроднаэнэрга”.
Што такое “Гадзіна Зямлі”
«Гадзіна Зямлі» — самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Людзі ў розных кутках планеты выключаць святло і электрычныя прыборы на адну гадзіну. Такім чынам яны робяць першы крок да ашчаднага стаўлення да прыродных рэсурсаў. Акцыю “Гадзіна зямлі” у Гродне праводзяць з 2009 года. Але не ўсе эка-актывісты лічаць яе карыснай: некаторыя абвінавачваюць яе ўдзельнікаў у крывадушнасці.
Чытайце таксама: Сартуй смецце гуляючы і атрымай падарункі. Выйшла камп’ютарная гульня, якая навучыць сартаваць смецце


