Участак вуліцы Старамалышчанскай закрылі для руху з 9:00 20 сакавіка 2023 года. Прычына закрыцця — дарожныя працы, якія будуць адбывацца на ўчастку ад вуліцы Таўлая да вуліцы Белыя Росы, паведаміла гродзенская ДАІ. Працы плануюць скончыць 27 сакавіка да 17:00.
Якія вуліцы яшчэ адрамантуюць у 2023 годзе
- 1 Мая
- Аўтамабільная
- Асфальтная
- Багдановіча
- Багуцкага
- Урублеўскага
- Гагарына
- Гогаля
- Гожская
- Гараднічанская
- Дарвіна
- Дзяржынскага
- Друскеніцкі тупік
- Забалаць
- Збожжавая
- Індустрыяльная
- Карскага
- Калючынская
- Каханоўскага
- Курчатава
- Лапенкоўская
- Лізы Чайкінай
- Малышчанская
- Міра
- Нёманская
- Панямуньская
- Пучкова
- Пушкіна
- Рэпіна
- Рыбацкая
- Свярдлова
- Серафімовіча
- Саўгасная
- Сухамбаева
- Урыцкага
Акрамя гэтага плануюць адрамантаваць Праванабярэжную і Леванабярэжную, праспект Будаўнікоў, а таксама пад’езд да М6 на Свабоднай эканамічнай зоне.