У дачыненні да ўдзельніка палка Каліноўскага з Гродзенскай вобласці распачалі крымінальную справу за ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні (арт.361−3 КК і арт. 361−4 КК). Мужчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Яго чакае завочны суд, паведамілі ў МУС.
46-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці бярэ ўдзел ва ўзброеным канфлікце з сакавіка 2022 года, паведамілі сілавікі. Пра гэта можна даведацца з яго сацсетак, дзе ён размяшчае фота і відэа.
Гаворка ідзе пра Паўла Шурмея, ураджэнца Ліды. Павел — беларускі вясляр. Ён удзельнічаў у дзвюх Алімпійскіх гульнях. Мае некалькі сусветных рэкордаў на вяслярным трэнажоры.
Таксама следчыя затрымалі 11 беларусаў, якія хацелі выехаць, каб ваяваць на баку Украіны.
Чытайце таксама: