Падчас рамонту на вуліцы Цітова пад асфальтам знайшлі кавалак брукаванай дарогі, паведаміў Telegram-канал «Сцежкі Беларусі».
Вуліцу Цітова закрылі на рамонт 14 сакавіка 2023 года. На ўчастку ад вуліцы Савецкіх пагранічнікаў да вуліцы Мікалаева замяняюць дарожнае пакрыццё. Рамонтныя працы будуць адбывацца да 27 сакавіка. Ці захаваюць брукаванку — не вядома.
Як даўно ў Гродне брукавалі вуліцы
Гродзенскія вуліцы пачалі брукаваць ў сярэдзіне ХVIII стагоддзя. Першапачаткова вуліцы закладалі звычайным палявым каменнем. Ён быў неапрацаваным, клаўся адзін каля аднаго і называўся ў народзе «кацінымі ілбамі». Такая назва ўзнікла з-за падабенства круглых камянёў да ілбоў котак. Да пачатку XX стагоддзя брукары забрукавалі амаль увесь цэнтр Гродна.
Чытайце таксама: Гродзенская брукаванка: 5 вуліц, па каторых можна прагуляцца, як 100 гадоў таму