19 сакавіка ў Гродне на вул. Курчатава забілі замежнага грамадзяніна. Яго спрабавалі затрымаць у ходзе аперацыі па “спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі”, піша БелТА.
Ён нібыта аказаў узброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група “А”. Мужчына хацеў выкарыстаць аўтаматычную зброю і баявыя гранаты.
Цывільныя асобы і сілавікі не пацярпелі.
КДБ распачаў крымінальную справу. Праводзяць аператыўныя мерапрыемствы.
UPD 16.30. Раней паведамлялі, што ў Гродне па вул.Курчатава, 5 (другі пад’езд) адбываюцца затрыманні. Заўважаныя каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і мікрааўтобус. Затрыманню папярэднічалі “выбухі або стрэлы”, паведаміў Telegram-канал “Суды, задержания. Гродно и область”.


