Кацярына Шуст. Фота гераіні
Гарадзенку Кацярыну Шуст затрымалі 16 сакавіка за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама сілавікі паведамілі, што дзяўчына прайшла рэгістрацыю ў плане «Перамога».
UPD. Дзяўчына атрымала 10 сутак арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яна напісала ліст на выпадак затрымання.
Кацярына была на скрыншоце чата ў Facebook, які сілавікі выклалі пасля затрымання Паўла Якубеля.
У відэа Кацярына адзначыла, што ў 2014 годзе ездзіла ва Украіну паглядзець на Майдан з сябрамі. З сілавікамі яна гаварыла на беларускай мове.
З 2007 года Кацярына з’яўляецца сябрам партыі Беларускі Народны Фронт. Дзяўчына рыхтавала да адкрыцця беларускамоўную краму дзіцячых тавараў.
Чытайце таксама: «Праца па гэбэшных спісах». У Гродне пачасціліся затрыманні
UPD 27 сакавіка. Кацярыну Шуст вызвалілі 27 сакавіка пасля 10 сутак. Пра гэта стала вядома ад яе знаёмых.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…