Навіны

Крама OZ Home з таварамі для дома пачала працаваць у Гродне

У Гродне пачала працаваць крама OZ Home. Яна размяшчаецца ў гандлёвым доме «Нёман» на вуліцы Савецкай — у межах ужо раней існуючай крамы OZ. Там прадаюць тавары для дома і гаспадаркі, паведамілі на сайце кампаніі.

Крама OZ у Гродне. Фота: Hrodna.life

У новай краме можна набыць кухонныя рушнікі, подушкі, прадметы для інтэр'еру, а таксама гаспадарчую хімію. Прадукцыя зроблена ў Беларусі, Расіі, Кітаі, ёсць таксама прадукцыя з Еўропе.

Крама OZ Home у Гродне працуе:

панядзелак — субота — з 10:00 да 20:00

нядзеля — з 10:00 да 19:00

OZ Home — альтэрнатыва брэндам, якія сышлі?

Першую краму OZ Home адкрылі ў Мінску ў лістападзе 2022 года. Гэта новы фармат і новы асартымент для кампаніі. Onliner назваў краму «альтэрнатывай Jysk», якая сышла з Беларусі ў 2022 годзе.

Сетка OZ у Гродне працуе са снежня 2016 года. Асноўны тавар там — кнігі, тавары для школы, творчасці і хобі, канцылярыя, настольныя гульні, касметыка. Сёння ў Гродне працуе тры крамы OZ: на Савецкай, у ГЦ OldCity і ў ГЦ Triniti.

Чытайце таксама: У краме OZ у Triniti прыбралі кнігі пра аднаполае каханне пасля звароту Бондаравай

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025