Кватэра на Каліноўскага. Фота: "Магазин Недвижимости"
Чатырохпакаёвую двухузроўневую кватэру на Каліноўскага, 60 можна купіць у Гродне. У калідоры усталяваны датчык руху, у ванным пакоі ўбудавана радыё з калонкамі. Ёсць плюсы і ў размяшчэнні.
Дом знаходзіцца недалёка ад цэнтра горада. У 5 хвілінах ад дома — «Сцежка здароўя» у лесапарку «Пышкі».
Кватэра размешчана на 13−14 паверсе 15-павярховага дома 2009 года пабудовы. Агульная плошча — 113.9 кв. м. Ёсць тры лоджыі. На падлогах — ламінат і плітка, дзверы — з металу, столі — нацяжныя. На кухні - убудаваная варачная панэль, духавая шафа, выцяжка, посудамыйная машына.
Чысты і акуратны пад’езд, добрыя суседзі, абяцаюць прадаўцы. У двары — дзіцячая пляцоўка, дастатковая колькасць парковачных месцаў.
— Светлая і ўтульная кватэра з выдатным рамонтам, выкананым з высакаякасных матэрыялаў. Кожны сантыметр прасторы прадуманы і ўвасоблены з душой, — паведамляюць прадаўцы.
Цана за кватэру з мэбляй і тэхнікай, уключаючы ўбудаваны халадзільнік, пральную машыну, тэлевізары, — $ 116 500.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…