Шоу барабаншчыкаў "Перцы". Фота: instagram.com/peppers_drum_show
3900 рублёў выдаткуюць толькі на выступленне калектываў на культурных мерапрыемствах да Дня Канстытуцыі ў Гродне. Даражэй за ўсё абыйдзецца выступ шоу барабаншчыкаў «Перцы». Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, як у Гродне адзначаць Дзень Канстытуцыі.
Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці закупляе выступленні калектываў на сродкі абласнога бюджэту.
400 рублёў каштуе кампазіцыя з жывых кветак у кошык на мерапрыемства да Дня Канстытуцыі. Яе на сродкі абласнога бюджэту закупляе таксама Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама заплаціла таксама за публікацыю віншаванняў з Днём Канстытуцыі ў газеце. Віншаванне з больш чым 15 святамі варта 2000 рублёў.
Дзень Канстытуцыі ў Беларусі адзначаецца 15 сакавіка. Свята пачнецца ля Кургана Славы. Ад Вечнага агню на Кургане Славы запаляць факел і перамесцяць на тэрыторыю Новага замка. Там запаляць спецыяльную чару. «Тым самым „агонь стварэння“ адзначыць пачатак комплексных работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўнутранага двара Новага замка», — паведамілі ўлады sb.by. таксама ля замка высадзяць «дрэва міру». Агонь перададуць кіраўніцтву Навагрудскага райвыканкама.
27 лютага 2022 года прайшоў рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Скарэктавалі прэамбулу і 85 артыкулаў. З’явілася 11 новых артыкулаў і новы раздзел пра Усебеларускі народны сход, выключылі — 2 артыкулы. Тады ж людзі ўпершыню пасля канца 2020 года выйшлі на акцыі пратэсту.
Чытайце таксама: На сустрэчах пытанні чыталі з тэлефона, а праўладныя актывісты засталіся незадаволенымі. Як у Гродзенскай вобласці абмяркоўвалі праект новай Канстытуцыі
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…