У дзень адкрыцця крамы“Адзенне ReNew”. Крыніца: newgrodno.by
Краму «Адзенне ReNew» адкрыюць у Гродне на вуліцы Савецкая, 5. Гэта адбудзецца 15 сакавіка. Яе размясцілі ў памяшканні дзе раней была крама Mark Formelle. Якая зараз знаходзіцца ў гандлёвым доме «Нёман», паведаміў Telegram-канал «Туси в Гродно».
«Рэнавацыя адзення — лепшае для цябе і прыроды», — адзначана на сайце-візітоўцы.
Новая крама — частка вялікай сеткі «Адзенне з Еўропы». Новае месца ўласнікі называюць «Адзенне з Еўропы Level up» і «сэканд-хэндам новага ўзроўню». Шыльда і Instagram крамы аформлены цалкам па-беларуску. У Instagram прапануюць гатовыя лукі з пазначэннем брэндаў і коштаў.
Адкрыццё пройдзе 15 сакавіка ў 10:00.
Дзе: Савецкая, 5;
Рэжым працы: 10.00 — 20.00 штодзень.
UPD. «Адкрываючы краму ў пешаходнай частцы горада мы ў першую чаргу хацелі падтрымаць еўрапейскі трэнд разумнага спажывання. Гэта новы фармат крам сэканд-хэнд, якія даюць вопратцы другое жыццё, другое дыханне. Тэндэнцыі 2023 года, гэта ўсвядомленае спажыванне, захаванне экалогіі і эканомія рэсурсаў. Такія крамы можна сустрэць у цэнтры многіх сталіц Еўропы», —сказала дырэктарка крамы Вольга.
Паводле словаў дырэктаркі крамы, у іх пакуль няма канкурэнтаў. А крама можа здзівіць пакупніка дызайнерскім інтэр'ерам, экслюзіўным таварам з Швецарыі і Мілана, а таксама абслугоўваннем.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…