Уладзімір Пруднікаў. Фота: hpravy.org
Увечары 10 сакавіка ў Гродне быў затрыманы Уладзімір Пруднікаў. Яго затрымалі проста на працоўным месцы ў дзіцячай лякарні, дзе Уладзімір працуе лекарам, паведамляе «Гарадзенская вясна».
Уладзімір Пруднікаў - грамадска-палітычны актывіст, старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра Гродзенскай абласной рады гэтай партыі.
Прычына затрымання Пруднікава пакуль невядомая. Калі ён затрыманы па адміністрацыйнай справе, то, хутчэй за ўсё, у панядзелак 13 сакавіка адбудзецца суд.
UPD 13 сакавіка. З’явілася відэа затрымання Уладзіміра Пруднікава. Сілавікі паведамілі, што яго затрымалі за тое, што ён адміністратар чата ў Facebook.
«У чаце складаліся грамадства актыўныя грамадзяне, якія былі апазіцыйна настроеныя. Таксама на старонцы ў Facebook распаўсюджваў матэрыялы, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі», — сказаў гродзенец.
На відэа ён у медыцынскай форме.
UPD 19.30. 13 сакавіка ў гродзенскіх судах вынеслі некалькі рашэнняў па адміністрацыйных справах. Паўла Якубеля арыштавалі на 15 сутак. Уладзіміра Пруднікава аштрафавалі на 20 базавых велічынь (740 рублёў). Па артыкуле 19.11 КаАП аштрафавалі яшчэ мінімум два чалавекі, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…