Лемуры — цеплалюбівыя жывёлы. У халодны перыяд года іх змяшчаюць на зімоўку ва ўнутраны вальер. Аднастайнасць жыцця ў вальеры наганяе на іх тугу. Работнікі Гродзенскага заапарка вырашылі справіцца з ёй з дапамогай чарапах.
Рухавым і цікаўным жывёлам цяжка знаходзіцца ў замкнёнай прасторы. Акрамя таго, зімой ім не хапае сонца і камунікацыі з наведвальнікамі.
З цягам часу гродзенскія лемуры Глобус, Санта і Шэры пачынаюць сумаваць і маркоціцца.
Супрацоўнікі заапарка прыдумалі, як зрабіць жыццё лемураў ярчэй — падсялілі ў вальер двух стэпавых чарапах.
Пасля незвычайнага папаўнення прыматы ажывіліся. Спачатку яны паставіліся да новых суседзяў з падазрэннем, але праз некалькі дзён звыклі і нават пасябравалі. Зараз лемуры ўжо без боязі падыходзяць да чарапах, падоўгу назіраюць за імі, кранаюць лапкамі панцыр, а часам крадуць ежу ў марудлівых рэптылій.
Чытайце таксама: