Павільён ля ўваходу ў парк Жылібера з боку ўніверсітэта адкрыўся пасля доўгага рамонту. Зараз там можна купіць свежую выпечку і нават паглядзець, як яе гатуюць у фармаце адкрытай кухні.
Адрас новага кафэ — Ажэшкі, 22 А. У продажы — выпечка, хлеб, печыва. Цэны на булачкі розных гатункаў і сочні - 1,3−2,9 рублёў. На вагу можна купіць печыва. Адразу каля вітрыны — адгароджаная шклом зона пякарні.
Да булачкі можна замовіць кавы, гарбаты і нават глінтвейну. Выпечку можна забраць з сабой, а можна з’есці на месцы за адным са столікаў з відам на даліну Гараднічанкі.
Установа адкрыта проста з раніцы і да вечара — з 8.00 да 22.00.
Раней на гэтым месцы працавала кафэ хуткага абслугоўвання «Паркінг». Там можна было купіць разнастайны фастфуд: бургеры, шаўрму, фалафель на вынас або з’есці гэта на месцы за столікам. Мінулай зімой яго закрылі на рамонт. Пасля яго кафэ так і не адкрылася, хоць яшчэ летам такія планы былі. Другая кропка працуе ў адной з залаў рынка «Карона». Стары адрас на Ажэшкі дагэтуль значыцца на сайце сеткі.
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…