Валерый Юдзін. Фота: Facebook героя
10 сакавіка на працы быў затрыманы Валерый Юдзін. Прычына затрымання невядомая, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
У 2021 годзе ён заплаціў штраф у 15 базавых велічынь (тады — 435 рублёў) за БЧБ-сцяжок і налепку з «Пагоняй». Іх размяшчэнне ў машыне палічылі «адзіночным пікетаваннем». Суткі да суда мужчына правёў у ізалятары.
Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Захоўваў БЧБ-сцяг, які да 1995 года сцяг вісеў на будынку аблвыканкама.
Пасля тэракту ў Мачулішчах міліцыя актывізавала працу «ў дачыненні да грамадзян, якія маюць дачыненне да дзейнасці экстрэмісцкіх фарміраванняў і тэрарыстычных арганізацый». За 9 сакавіка ГУБАЗіК «адпрацаваў» больш за 60 асоб. 21 з іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і пяць — да крымінальнай.
ГУБАЗіК шукае «схаваныя ячэйкі экстрэмістаў і іх памагатых». Асаблівую ўвагу звернуць на план «Перамога». «Кропкава спыняецца дзейнасць актывістаў і ўнутры краіны, якія распальваюць варожасць у інтэрнэце», паведамілі сілавікі.
У Гродне 10 сакавіка затрымалі Паўла Якубеля. Ёсць непацверджаныя звесткі пра іншыя затрыманні.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…