Кікбаксёра, байца ММА Паўла Абознага пачалі судзіць у Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў. Верагодна, мужчына спрабаваў уступіць у полк Каліноўскага.
Мужчыну абвінавацілі па трох артыкулах КК:
- арт. 361. 3 ч. 1 КК «Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»;
- арт. 295 ч. 3 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»;
- арт. 333. 1 ч. 1 КК «Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яго дастаўкі, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі».
Судзіць яго Максім Філатаў. Ён вядомы тым, што асудзіў на пяць гадоў Вітольда Ашурка, які пасля памёр у шклоўскай калоніі, і трапіў у чацвёрты пакет санкцый Еўрасаюза супраць беларускага рэжыму.
Паўлу 39 гадоў. Яго базавы від спорту — кікбоксінг. Выступае з 2000 года. У 2020 годзе выступаў у паўсярэдняй вазе — да 77 кг. Ён — чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу, прызёр па тайскім боксе, інтэркантынентальны чэмпіён па кікбоксінгу. Правёў больш за 50 персанальных баёў. Быў трэнерам па тайскім боксе.
Павел нарадзіўся ва Украіне, паведамляет партал dissidentby.com.
Верагодна, Павел спрабаваў уступіць у полк імя Кастуся Каліноўскага, дзе выюць беларускія добраахвотнікі.