Настаўнікі сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх 4 сакавіка дзяжурылі ў гандлёвых цэнтрах Гродна. Як мінімум, дзяжурства прайшло ў ГЦ OldCity. На гэты дзень была анансаваная сустрэча ПВК «Рёдан» у ТРК Triniti.
Сілавікі ж праводзілі маніторынг сацыяльных сетак. Таксама інспекцыя сцвярджае, што падлеткі пішуць ім і пытаюцца, як адпісацца ад груп.
Сустрэча «Рёдан» была анансаваная ў Triniti на 4 сакавіка. У школьных і бацькоўскіх чатах з’явіліся папярэджанні не пускаць туды дзяцей без суправаджэння. У Telegram-канале «время „редан“ Гродно» напярэдадні пісалі: «Пауки ну комон, вы же понимаете что вас тупо в ловушку заманивают. Не видитесь на этот вброс очередной. Там никто разбираться не будет, заберут и все. Подписчики писали нам что не дают даже до ТЦ дойти, сразу же телефоны проверяют. Так что лучше посидите дома, пока все не успокоится».
З ПВК «Рёдан» у Беларусі змагаюцца ўжо два тыдні. 2 сакавіка ў Гродне прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Дэструктыўныя моладзевыя субкультуры. Як ім супрацьстаяць?». За актыўнасць школьнікам пагражае адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, нагадалі ў інспекцыі. Бацькам нагадалі пра неабходнасць арганізацыі «карыснай дасугавай занятасці».
Падобная сустрэча ў Гомелі 28 лютага скончылася распачынаннем крымінальнай справы. Адміністратары і актыўныя ўдзельнікі ПВК «Рёдан» затрыманыя. Па кожным затрыманні непаўналетняга праводзіцца дбайнае разбіральніцтва. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці і пастаўленыя на ўлік у Інспекцыі па справах непаўналетніх. Міліцыя адпрацуе кожную школу, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным Прэс-цэнтры.
Праўладныя актывісты лічаць, што падлеткаў «абкатваюць» перад выбарамі-2025.
Чытайце таксама: