У Гродне і Слоніме 1 сакавіка затрымалі школьнікаў і навучэнцаў каледжаў праз удзел у зборы прыхільнікаў «ПВК Р’ёдан». Гродзенская міліцыя шукае інфармацыю пра заклікі ў сацыяльных сетках. Праз сход падлеткаў у Гомелі распачатая крымінальная справа.
Пра затрыманні паведаміла Гродзенская абласная інспекцыя па справах непаўналетніх. У школах затрымлівалі непаўналетніх, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання заклікаў да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, удакладнілі ў інспекцыі.
«Міліцыя ў курсе аб’яднанняў падлеткаў, усе сацыяльныя сеткі праходзяць маніторынг, зараз праводзіцца прафілактычная работа па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства», — цытуе S13 УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Па гродзенскіх сацсетках разышоўся анонс «сустрэчы» «Р'ёдан» у Triniti 4 сакавіка. У школьных і бацькоўскіх чатах з’явіліся папярэджанні не пускаць туды дзяцей без суправаджэння. У сацсетках працягваюць з’яўляцца публікацыі з заклікамі да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі, расказаў прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Пры тым у Telegram-канале «время „редан“ Гродно», дзе таксама публікавалі анонс сустрэчы ў Triniti, ужо заклікаюць не ісці на яе, так як «вас будуць чакаць адны мянты, і можа быць парачка оффнікаў». «Нам не патрэбныя канфлікты з мянтамі, мы проста хочам каб б да нас перасталі да***цца», — пішуць у канале «ЧВК Редан Беларусь».
У каналах падкрэсліваюць, што рух падлеткаў апалітычны. «Калі вы бачыце на аве сцяг — значыць гэта альбо пастка мянтоў, альбо людзі, якія хочуць выкарыстоўваць нас для сваіх патрэб», — пішуць удзельнікі. Таксама скардзяцца на з’яўленне мноства фэйкавых заклікаў і правакацый.
У Гомельскім гандлёвым цэнтры «Сакрэт» 28 лютага 2023 года была запланаваная сустрэча падлеткаў «ПВК Р’ёдан». У выніку міліцыя затрымала 200 чалавек, з якіх 183 аказаліся непаўналетнімі. На выхадзе з гандлёвага цэнтра сілавікі прымянілі гумовыя дубінкі. Таксама ў падлеткаў правяралі мабільныя тэлефоны.
Узбуджана справа паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Следчыя шукаюць арганізатараў масавага збору.
Затрыманні і ператрусы ў сувязі з «сустрэчамі» «ПВК Р’ёдан» праходзяць таксама ў Расіі і Украіне.
«Р'ёдан» — новы рух аматараў анімэ ў Расіі, Украіне і Беларусі. Ён заснавана на манзе [японскіх коміксах — Hrodna.life] Hunter X Hunter, якая выходзіць з 1998 года, і анімэ-серыяле паводле яе. Удзельнікі «ПВК Р’ёдан», або «павукі», як яны сябе называюць, плануюць масавыя бойкі з мігрантамі і прадстаўнікамі іншых субкультур: «спорцікамі» (аматарамі здаровага ладу жыцця), скінхэдамі, «офнікамі» (каляфутбольнымі фанатамі) праз тое, што ты на іх нападаюць.
У Hunter X Hunter апавядаецца пра фантастычны свет, населеным чароўнымі жывёламі і людзьмі, якія на іх палююць. Адзін з персанажаў - верхавод злачыннай групоўкі «Павукі» Генэ Р’ёдан. Удзельнікі групоўкі б’юць сабе татуіроўкі ў выглядзе павука з парадкавым нумарам. У 2020 годзе ў Японіі выпусцілі мерч паводле мангі з выявай павука.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…