У Гродне можна купіць двухузроўневую трохпакаёвую кватэру нестандартнай планіроўкі. Яна размешчана на вуліцы Паповіча, 48. З кожнага ўзроўню ёсць асобны ўваход, паведамляе Гродзенскае агенцтва нерухомасці.
Дом на Паповіча, 48 — адзіны ў Гродне дом з надбудаваным паверхам. У канцы 1990-х-пачатку 2000-х такія паверхі-мансарды прапаноўвалі дабудоўваць да пяціпавярховых панэлькаў і іншых старых дамоў. У 1997 годзе нават прынялі пастанову Савета Міністраў «Аб мерах па арганізацыі мансардного будаўніцтва». Аднак у Гродне з’явіўся толькі адзін такі дом.
Практыка не прыжылася і ў іншых гарадах Беларусі. У Мінску з таго часу з’явіўся ўсяго дзясятак мансардных паверхаў, надбудаваных над старымі дамамі. Падобная практыка была распаўсюджаная і ў іншых гарадах былога СССР, напрыклад у Маскве, але нідзе не стала масавай.
Кватэра без свежага рамонту, але акуратная
Агульная плошча кватэры на Паповіча — 90,9 м². На кожным паверсе — асобны санвузел.
Кватэра без сучаснага рамонту, але ў акуратным стане і гатовая для пражывання, абяцаюць прадаўцы.
Побач — ціхі двор са стаянкай для аўтамабіляў. Недалёка размешчаны харчовыя крамы, аптэка, дзіцячыя сады і школы, аддзяленні банкаў. У крокавай даступнасці - прыпынкі грамадскага транспарту.
Кошт — $ 55 000. Можна не толькі купіць кватэру, але і абмяняць нерухомасць або разлічыцца па сістэме будаўнічых зберажэнняў і купіць праз спажывецкі кааператыў «Жыллёвы баланс».
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трохпакаёвая кватэра з зямельным участкам у Каложскім парку