Участак на скрыжыванні вуліц Ліможа і Курчатава выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана надзела плошчай 0,9 га — 178,4 тыс. рублёў, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Дата аўкцыёна пакуль невядомая.
Што могуць пабудаваць на гэтым участку
На скрыжыванні Ліможа і Курчатава могуць пабудаваць аб’ект грамадскага прызначэння. Гэта можа быць гандлёвы альбо офісны цэнтр, медычная ўстанова, рэстаран ці кафэ, а таксама аб’ект абслугоўвання насельніцтва.
Паводле ўмоваў аукцыёна будынак не павінен быць вышэйшы за 12 метраў.
Участак прадаюць не першы раз
Упершыню ўчастак выставілі на аўкцыён у 2017 годзе. Набылі яго толькі летам 2019. Пачатковая цана была 660 тыс. рублёў, але падчас гандлю яна вырасла да 1,3 млн рублёў.
Пакупнік з Мінска планаваў пабудаваць там гандлёвы цэнтр. Паводле «Вячэрняга Гродна», там павінен быў з’явіцца гіпермаркет Green. Але інвестар не выканаў умовы аўкцыёна і ў яго забралі надзел.
Чытайце таксама: Побач з філармоніяй прадаюць участак за $ 100 000. Што там могуць пабудаваць?