У касцёле Маці Божай Ружанцовай ў аграгарадку Солы (Смаргонскі раён) зафарбавалі фрэску “Цуд на Вісле”. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Вітэк Корыбут-Дашкевіч. Фрэску ўжо аднойчы зафарбоўвалі – у савецкія часы.

У касцёле на Смаргоншчыне зафарбавалі 100-гадовую фрэску, якая не спадабалася прапагандыстцы
Касцёл Маці Божай Ружанцовай, у якім зафарбавалі фрэску. Крыніца: katolik-gomel.by

Што на фрэсцы “Цуд на Вісле”

На фрэсцы выяўлена Варшаўская бітва 1920 года – пераломны момант савецка-польскай вайны. Тады польскія войскі спынілі наступ Чырвонай арміі на подступах да Варшавы. На фрэсцы можна ўбачыць святара, які малітвай узмацняе вайскоўцаў. 

У касцёле на Смаргоншчыне зафарбавалі 100-гадовую фрэску, якая не спадабалася прапагандыстцы
Фрэска “Цуд на Вісле” у касцёле. Крыніца: katolik-gomel.by

Фрэску намалявалі ў 1920-х гадах. З прыходам савецкай улады яе замалявалі. Яе аднавілі і асвяцілі нанова толькі пасля распаду Савецкага саюза ў 1990-х гадах. Акрамя фрэскі “Цуд на Вісле” ў касцёле ёсць выявы абароны Яснагорскага манастыра ад шведаў у 1655 годзе.

Каму не спадабалася фрэска

У снежні 2022 года на тэлеканале “Беларусь 1” апублікавалі сюжэт. У ім прапагандыстка Ксенія Лебедзева  абурылася наяўнасці гэтай фрэскі ў касцёле. На яе думку, яна “заклікае да распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варожасці”. Маўляў, “асобныя служыцелі клапоцяцца не аб ратаванні душы, а аб вяртанні Заходняй Беларусі ў склад Польшчы”.

Чытайце таксама: І – Іконы Свята-Пакроўскага сабора. 5 фактаў пра сюжэты з новапакутнікамі, што пацярпелі ад бальшавікоў