Лукашэнка надаў званне генерал-маёра міліцыі палкоўніку міліцыі Дзмітрыю Разянкову, начальніку УУС Гродзенскага аблвыканкама. Агулам сёння з’явілася шэсць новых генерал-маёраў.
Кіраваць Гродзенскай міліцыяй Разянкова прызначылі 29 красавіка 2021 года.
Дзмітрый Разянкоў нарадзіўся 17 жніўня 1972 года ў Полацку. У органах унутраных спраў працуе з 1995 года. Пачынаў кар’еру оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку, быў першым намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Полацкага гарвыканкама, начальнікам крымінальнай міліцыі, пералічвае grodno.ohrana.gov.by. З 2011 па 2015 год узначальваў Наваполацкі ГАУС. З 2015 года першы намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» трох ступеняў.
Ужо на пасадзе кіраўніка гродзенскай міліцыі новы генерал запомніўся пагрозамі сотням тысяч падпісантаў «экстрэмісцкіх» Telegram-каналаў. За падпіску будуць прыцягваць да адказнасці, а выключэннем могуць стаць толькі тыя, хто падпісаўся «па дурасці» — у індывідуальным выпадку: «Калі чалавек падпісаўся па дурасці, спатыкнуўся, у яго была магчымасць адпісацца ад канала, але ён гэтага не зрабіў, але ў супольнасці ён не ўдзельнічае, прыцягваць яго да адказнасці — не зусім правільна. Таму ў кожным выпадку індывідуальна будзем разбірацца. Рабіць чалавека без віны вінаватым ніхто не будзе. Але калі ён наўмысна, карысліва гэтым займаўся, ды яшчэ і атрымліваў за гэта сродкі, павінен панесці адказнасць».
Да «найбольш актыўных падпісантаў» будуць прыходзіць дадому з ператрусам, каб знайсці сведчанні «іншых злачынстваў», паабяцаў тады Разянкоў. Ён упэўнены, што ў кватэрах такіх людзей ёсць «бчбшная» сімволіка, а ў асабістых перапісках яны пішуць заклікі да звяржэння дзейнай улады.
На вуліцы для праверкі тэлефона людзей могуць спыніць не толькі калі «ёсць падставы, што вы здзейснілі правапарушэнне, ці ў нас ёсць пра вас нейкая інфармацыя», але нават калі «вы сваім выглядам правакуеце, даяце падставу».
Чытайце таксама:
У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…
Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…
Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…
На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…