Кірмаш «Казюкі» адбудзецца ў Гродне 4 сакавіка. Асноўнай тэмаю свята стане саломапляценне. Пляцоўку пад кірмаш арганізуюць на Савецкай плошчы, паведаміў «Вячэрні Гродна».
На Савецкай плошчы ўсталююць намёт. У ім выставяць вырабы з саломы, таксама на плошчы адбудуцца майстар-класы ад рамеснікаў і майстроў з раённых дамоў рамёслаў.
У снежні 2022 года беларускае саломапляценне ўнеслі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
У народным аматарскім аб’яднанні майстроў і мастакоў «Гарадзенскі каларыт» сабралі больш за сто заявак на ўдзел у кірмашы. «Сёлета атрымалі шмат заявак з Пінска, Магілёва, Віцебска і Гродна», — сказала кіраўніца арганізацыі «Гарадзенскі каларыт» Алена Маліноўская. Але ў гэтым годзе майстры з-за мяжы не падалі ніводнай заявы на ўдзел.
Святкаваць «Казюкі» пачнуць у 12:00. Гандлёвыя шэрагі будуць працаваць да 17:00.
Чытайце таксама: Песні на трох мовах, рамесная выстава і шашлыкі з блінамі. У Гродне прайшлі Казюкі і Масленіца
Кірмаш «Казюкі» адбываецца ў Гродне больш за 20 гадоў. Яго праводзяць 4 сакавіка ў Дзень святога Казіміра. Патрон свята — польскі каралевіч і літоўскі княжыч Казімір. Ён памёр маладым у Гродне і быў прызнаны святым. Святога Казіміра лічаць заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў.
Чытайце таксама: «Беларускае золата» ўзростам больш за 200 гадоў: саламяныя Царскія вароты са Старога замку
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…