Кватэра ў Каложскім парку. Фота: "Магазин недвижимости"
У Гродна можна купіць трохпакаёвую кватэру ў доме з брусоў. Яна падыдзе тым, хто любіць прыроду, садоўніцтва і агародніцтва ў спалучэнні з гарадскім камфортам, паведамляе «Магазин недвижимости».
Кватэра знаходзіцца ў доме з мансардай. Агульная плошча — 50,3 кв. м. У доме — цэнтральныя ацяпленне, халодная і гарачая вада. Газазабеспячэнне балоннае. Ёсць падвал. Побач — зямельны ўчастак з пладовымі дрэвамі і культурнымі насаджэннямі. Ёсць альтанка і мангал.
Ад дома да Каложскага парку — 150 м. Побач — прыватная школа № 3, дзіцячы сад, палац творчасці дзяцей і моладзі, Каложская царква.
Кошт — $ 25 000.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…