Навіны

Праўдзівая гісторыя доктара, які ў 100 гадоў загаварыў па-беларуску

Добры доктар Будзь-Здароў 
лечыць зайцаў і кароў 
у дупле яго бальніца для вароны і лісіцы
і жучка і павучка 
і мядзведзіцы.
Зверанятак і звяроў 
лечыць доктар Будзь-Здароў!

Пераклад на беларускую мову казкі Карнея Чукоўскага «Доктор Айболит» зрабіў Андрэй Скурко, журналіст, а зараз — адзін з беларускіх палітзняволеных. Гісторыя пра добрага доктара, безумоўна, спадабаецца дзецям. А для дарослых не менш цікавай будзе гісторыя самой казка. Часам яна падобная да дэтэктыва з падарожжамі ў часе і прасторы ды зменаю абліччаў і імёнаў.

Віленскі след добрага доктара

У Вільні сцвярджаюць, што прататып добрага доктара жыў менавіта тут, і нават усталявалі яму помнік. Рэальнага лекара звалі Цэмах Шабад. Ён нарадзіўся ў Вільні, вучыўся ў Маскве, змагаўся з халерай і тыфам падчас эпідэмій. Доктару давялося правесці некалькі гадоў у эміграцыі і паслужыць ваенным лекарам на франтах Першай сусветнай. Пасля вайны ён увесь час жыў і працаваў у Вільні.

Помнік Цэмаху Шабаду, ці віленскі доктар Айбаліт

Кажуць, што доктар нікому не адмаўляў у дапамозе, а бедных лячыў бясплатна. Скульптурная кампазіцыя помніка ілюструе такую сітуацыю: Аднойчы дзеці прынеслі да доктара котку, якая ледзь не заглынула рыбалоўны кручок — пракалола язык і нема крычала ад болю. Лекар прыняў лахматую пацыэнтку і выдаліў кручок з языка. Уратаваная котка засталася жывою і ўцякла па сваіх справах у віленскія падваротні.

Котка на руках у дзяўчынкі, што прыйшла да лекара. Помнік доктару Айбаліту ў Вільні

З Карнеем Чукоўскім Цэмах Шабад пазнаёміўся ў 1912 годзе. Кажуць, што пасля гэтага Чукоўскі зрабіў накіды ў нататніку, якія пасля сталі казкай.

На гэтым у віленскай гісторыі можна паставіць кропку, але гісторыя доктара мае яшчэ больш глыбокія карані. Справа ў тым, што у доктара Айбаліта быў літаратурны папярэднік.

Англійскія карані і рускае нараджэнне доктара

Першым гісторыю пра добрага доктара выдаў у 1920 годзе англійскі пісьменнік Х’ю Лофтынг. Нататкі і малюнкі ён рабіў у акопах Першай сусветнай і адпраўляў іх у лістах дадому. Галоўнага героя аповесці звалі доктар Дулітл. Імя лекара па-англійску адсылала да «маленькіх справаў», якіх не цураўся доктар. А яшчэ ён мог разумець мовы звяроў і птушак.

Гісторыкі кажуць, што прататыпам доктара Дулітла быў шатландскі хірург XVIII стагоддзя Джон Хантэр.

Карней Чукоўскі зрабіў пераказ-пераклад аповесці Х’ю Лофтынга ў 1923 годзе. Вершаваны варыянт казкі пра Айбаліта з’явілася ў 1929 годзе.

Будзь-Здароў на 100 гадоў

Гісторыя папулярнай казкі мае ўжо больш за сто гадоў, і прыгоды добрага лекара ніяк не сканчаюцца. У 2022 годзе, дзякуючы Андрэю Скурко, ён зноў змяніў імя, загаварыў па-беларуску і значна пашырыў свае магчымасці лячыць розныя хваробы.

Зараз яго выклікаюць, калі ў зверанятак ангіна, і адзёр, і шкарлятына, малярыя, грып, кавід, дыфтэрыя і бранхіт.

І, канечне, добры доктар дапаміожа ўсім. А яшчэ — паставіць градуснік, дасць шакаладку і пакажа мульцік — кожнай і кожнаму.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024