17 лютага ў Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуды 10 палітвязням і абвінавачаным па справе «Рабочага руху». Іх абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і па шэрагу іншых артыкулаў. Сярод іх — чацвёра гродзенцаў: супрацоўнікі «Гродна Азот» і «Хімвалакно». Прысуд апублікавала gp.by.
Супрацоўнікаў «Гродна Азот» асудзілі:
Іх абвінавацілі па арт. 188 «Паклёп», ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве», ч. 3 арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Андрэй Пагерыла — адзіны, хто часткова прызнаў віну — у паклёпе.
Сяргей Шэлест, па версіі следства, збіраў разнастайную інфармацыю з «Гродна Азота»: пра звольненых работнікаў, рамонтных працах. Закінуў у скрыні гродзенцам 3 500 канвертаў з «паклёпніцкімі ўлёткамі» на кіраўніка прадпрыемства і заклікам уступіць у «апазіцыйны» прафсаюз. Беларуская дыяспара з Бостана заплаціла яму не менш за 11 200 рублёў.
Андрэй Пагерыла паклёпнічаў на кіраўніка «Гродна Азота», разаслаў 3500 канвертаў, заклікаў работнікаў дзяржпрадпрыемстваў да страйку. Адпраўляў куратарам дадзеныя аб руху ваеннай тэхнікі па Гродзенскай вобласці. Атрымаў не менш за $ 13 000.
Уладзімір Жураўка таксама распаўсюджваў хлусьню пра кіраўніка гродзенскага прадпрыемства. Збіраў фінансавую інфармацыю, аб уразлівых месцах, асабістым жыцці работнікаў. За гэта змог пакласці сабе ў кішэню не менш € 2000 і $ 3400.
Супрацоўніка «Хімвалакно» Валянціна Цяраневіча асудзілі да 12 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 361−1 КК. Ён нібыта падаваў службовую інфармацыю аб пераадоленні санкцый, контрагентах, найменні і колькасці прадукцыі. Распаўсюджваў экстрэмісцкія налепкі.
Таксама пакаралі:
Іх абвінавацілі па ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 361−1 КК.
Яго абвінавацілі ч. 2 арт.295 «Падробка або наўмыснае знішчэнне маркіроўкі агнястрэльнай зброі», ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 361−1 КК.
Ініцыятыва «Рабочы рух» прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем з забаронай яе дзейнасці. Па версіі следства, удзельнікі фарміравання здзяйснялі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці і незаконна збіралі і перадавалі замежнікам, у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы, сакрэтную інфармацыю пра беларускія прадпрыемствы. Гэтая інфармацыя тычылася санкцый і супрацьдзеяння ім.
Некаторыя ўдзельнікі арганізацыі «Рабочы рух» планавалі варыянты блакавання вытворчасці «Гродна Азот» і «БМЗ» для парушэння працы, пашкоджання і знішчэння іх маёмасці. Таксама ўдзельнікі «Руху» нібыта планавалі на «Гродна Азот» дыверсію з гібеллю людзей.
Суд па справе «Рабочага руху» зрабілі закрытым. Крымінальная справа складалася з 38 тамоў - у тым ліку сакрэтнага.
Чытайце таксама: Дыскрэдытацыя, эміграцыя сведак, Ціханоўская. 13 фактаў пра справу «Рабочага руху», дзе фігуруюць чатыры гродзенцы
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…