Літва спыніла ўзаемадзеянне з Беларуссю па забеспячэнні бесперабойнай плыні транспарта праз мяжу. Пра гэта 16 лютага 2023 года паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Зараз літоўскі бок можа афіцыйна дапускаць чэргі на мяжы. Прычыну спынення ўзаемадзеяння Літва не паведаміла.
Супрацоўніцтва паміж краінамі адбывалася на падставе дакумента, які падпісалі ў лістападзе 2019 года.
«Гэта — недружалюбны, неканструктыўны крок з боку Літвы, які можа негатыўна адбіцца на сітуацыі з рытмічнасцю перасячэння мяжы асобамі і транспартнымі сродкамі, — сказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі. — Па сутнасці, ён накіраваны на тое, каб не мець абавязацельстваў перад беларускім бокам у частцы бесперабойнасці і рытмічнай працы пунктаў пропускаў».
З 16 лютага Літва закрыла чыгуначны пункт пропуска «Стасілос» (з беларускага боку «Беняконі»). Літоўская мытня накіравала афіцыйнае паведамленне ў Беларусь аб спыненні руху чыгуначага транспарта праз гэты пункт пропуска.
Па інфармацыі літоўскага боку, рух плануюць аднавіць, калі ўсталююць стацыянарныя сістэмы рэнтгенаўскага пропуска.
Чытайце таксама: Чарга вырасла на 16%. Што адбываецца на мяжы з Еўрасаюзам пасля закрыцця «Баброўнікаў»
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…