Маёмасць затрыманых удзельніў групоўкі. Крыніца: Прэс-служба Падляскага пагранічнага атрада
Па справе самай буйной у гісторыі кантрабанды цыгарэт з Беларусі ў Польшчу прыцягнулі 18 чалавек. Сем з іх — мытнікі з пункта пропуска «Баброўнікі». Іх заключылі пад варту на тры месяцы, паведаміла Hrodna.life прэс-сакратарка Падляскага пагранічнага атрада Катажына Здановіч.
У 2020−2021 гадах групоўка перавезла з Беларусі ў Польшчу больш за 18,8 млн пачак цыгарэт. Гэта прынесла польскаму бюджэту страты ў памеры 437 млн (амаль $ 100 млн) злотых нясплачаных акцыз і падаткаў.
У выкрыцці групоўкі прынялі ўдзел каля 200 афіцэраў разнастайных польскіх служб, больш за 100 афіцэраў з Падляскага пагранічнага атрада. Падтрымку аказваў Еўрапол. Затрымалі падазраваных 8 лютага 2023 года — за два дні да закрыцця памежнага пункта пропуску «Баброўнікі».
Чытайце таксама: Товары исчезнут, транспорт подорожает, а Почобута вряд ли выпустят быстро. Эксперты — об эффектах закрытия «Бобровников»
Кіраўнік групоўкай 59-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго затрымалі ў Варшаве. Ён адказваў за арганізацыю кантрабанды цыгарэт праз мяжу і за далейшы іх распаўсюд. Яму прад’явілі абвінавачванне ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групоўкай. Раённы суд Беластока змясціў яго ў папярэдняе зняволенне на тры месяцы.
Кантактная асоба, якая плаціла грошы карумпаваным чыноўнікам — 49-гадовы грамадзін Польшчы. У яго дома знайшлі 582 тыс. злотых ($ 131 тыс.).
Агулам у ва ўдзельнікаў групы арыштавалі маёмасці на 8,8 млн злотых (амаль $ 2 млн). Маёмасць захоўвалі ў наяўных грошах, залатых слітках і ювелірных вырабах (8 кг), калекцыйных манетах, люксавых гадзінніках і транспартных сродках. Сярод іх аўтамабіль Mercedes коштам больш за 500 тыс. злотых (больш за $ 100 тыс.), які быў зарэгістраваны ў Беларусі.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…