Навіны

Рэдкі будынак 1930-х гадоў у Гродне прадалі з аўкцыёна: яго знясуць, каб збудаваць копію

Будынак у стылі драўлянага канструктывізму на вуліцы Асіпенкі, 3 прадалі з аўкцыёна. За нерухомасць змагаліся два ўдзельнікі. У выніку будынак прадалі за 9,4 тыс. рублёў, паведаміў «Вячэрні Гродна».

Будынак на вуліцы Асіпенкі, 3. Крыніца: gcn.by

Участак выставілі на аўкцыён у снежні 2022 года. Пачатковая цана лота была 8,5 тыс. рублёў. Будынак выкупіла адна з гродненскіх мэблевых груп кампаній. Што плануюць зрабіць з будынкам, пераможца аўкцыёна не паведаміў.

Новаму ўладальніку трэба будзе не проста нешта збудаваць, але аднавіць канструкцыйныя і стылістычныя асаблівасці менавіта таго будынка, які стаіць на ўчастку зараз.

Навабуд мае быць максімальна падобны да арыгіналу?

Пераможца таргоў зможа пабудаваць максімум трохпавярховы будынак не вышэйшы за 11 метраў ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху. Ён павінен будзе аднавіць фасады ў стылістыцы драўлянай архітэктуры, характэрнай для існуючай гістарычнай забудовы Новага свету і Настаўніцкай калоніі.

З архітэктурных асаблівасцяў элементаў фасадаў трэба прымяніць драўляныя матэрыялы для аддзелкі і выключыць дысаніруючыя элементы. Таксама праекціроўшчыкі будуць абавязаныя ўлічыць дзяленне і модуль аконных і дзвярных праёмаў, ліштвы, абрамленне вокнаў, іншыя дэкаратыўныя элементы.

Дом № 3 па вуліцы Асіпенкі у 2018 годзе. Фота: Hrodna.life

Тры гады таму будынак ужо прадавалі з аўкцыёна

У сакавіку 2019 года будынак на Асіпенкі, 3 планавалі зруйнаваць, але ў красавіку 2019 года яго выставілі на аўкцыён. Гэта адбылося пасля сустрэчы гродзенскага гісторыка Мечыслава Супрона са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем.

Тады праз аўкцыён гарадскія чыноўнікі хацелі праверыць, ці ёсць цікаўнасць у інвестараў і гараджан да драўлянай архітэктуры.

Будынак — адзін з прыкладаў канструктывізму

Дом № 3 на вуліцы Асіпенкі быў пабудаваны ў 1930-я гады. Ён уваходзіў у комплекс жылых, грамадскіх і гаспадарчых пабудоў у стылі драўлянага канструктывізму.

Да Другой сусветнай вайны гэты раён называўся Настаўніцкай калоніяй. Да 1939 года ў будынку жылі настаўнікі, якія працавалі ў бліжэйшай школе № 8. У савецкі час у дом засяліліся звычайныя працоўныя. У 2015 годзе жыхароў адсялілі. Пасля гэтага дом прастойваў, але нават без жыхароў ён быў у здавальняючым стане.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024