Навіны

Шэсце, падворак нацыянальнасцей і спальванне пудзіла. Калі адбудзецца «Масленіца 2023» у Гродне

Імпрэзу «Масленіца па-гродзенску» правядуць у лесапарку Пышкі ў суботу 25 лютага, паведаміў «Гродна Плюс». Падчас свята арганізуюць падворак нацыянальнасцей, кірмаш рамеснікаў, а таксама лёгкаатлетычны крос.

Масленіца ў Пышках. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Святкаваць пачнуць у 12:00. Упершыню свята пачнецца з шэсця ад увахода ў лес да галоўнай сцэны. Спальванне пудзіла адбудзецца ў 15:45. Інтэрактыўныя і гандлёвыя пляцоўкі будуць працаваць да 16:00.

У гэтым годзе на імпрэзу прыедуць прадстаўнікі некаторых раёнаў Гродзенскай вобласці, каб паказаць, як прынята праводзіць зіму ў іх рэгіёне. Таксама свае традыцыі развітання з зімой і прывітання вясны пакажуць прадстаўнікі рускай, грузінскай і яўрэйскай дыяспар.

Год таму масленіцу святкавалі ў цэнтры

У 2022 годзе гарадскія чыноўнікі вырашылі адзначаць Масленіцу на плошчы Леніна. Тады святкаванне выпала на 6 сакавіка (паводле традыцыі - за 56 дзён да праваслаўнага Вялікадня).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025