Навіны

Чарга вырасла на 16%. Што адбываецца на мяжы з Еўрасаюзам пасля закрыцця «Баброўнікаў»

Пасля закрыцця пункту пропуска «Баброўнікі» ўзрасла нагрузка на іншыя пункты перасячэння мяжы. За 11 і 12 лютага чарга з легкавых аўтамабіляў, якія едуць у Еўрасаюз, павялічылася на 16%, грузавых на 20%. Пра гэта паведаміў Памежны камітэт Беларусі.

Пункт пропуска «Прывалка». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: news.tut.by

Затрымкі ў афармленні транспарта зафіксавалі ў пунктах пропуска Брэст — Тэрэспаль, Прывалка — Райгардас. На «Тэрэспалі» польскія памежнікі прапусцілі 32% ад нормы, на «Райгардасе» літоўскія памежнікі прапусцілі 61%.

У сярэднім грузавых аўтамабіляў прапусцілі толькі 44% ад нормы. Асноўныя накірункі, праз якія едуць фуры: «Казловічы» — «Кукурыкі» (Польшча), «Прывалка» — «Райгардас» і «Каменны Лог» — «Мядзінінкай» (Літва).

Колькі аўтамабіляў чакаюць у чарзе

Станам на 10:00 13 лютага 2023 года перад пунктам пропуска «Брэст» у чарзе чакалі 300 легкавых аўтамабіляў. Норма пропуска за суткі - 1700 аўтамабіляў, але праехалі толькі 476. Перад «Прывалкай» ў чарзе было 50 аўтамабіляў. Норма пропуска ў суткі - 250 машын, але прапусцілі толькі 144. На пункце пропуска «Беняконі - Шальчынінкай» у чарзе чакалі 40 аўтамабіляў. За суткі там прапусцілі 377 пры норме 390.

Станам на 00:00 13 лютага 2023 года перад пунктам пропуска «Казловічы» ў чарзе было 300 грузавых аўтамабіляў. За суткі польскія памежнікі прапусцілі 765 фур пры норме 1200. У Прывалцы ў чарзе было 50 грузавых машын, за суткі там прапусцілі 107 аўтамабіляў, норма — 230.

UPD. Гродзенец Алег Тарасаў на выхадных перасякаў на аўтамабілі мяжу калі ехаў у Беларусь з Літвы. Пра сітуацыю, якая адбывалася на пункце пропуска Райгардас — Прывалка ён распавядаў у stories на сваёй старонцы ў Instagram.

Маршруткі з пасажырамі стаялі ў агульнай чарзе са звычайнымі аўтамабілямі. З-за гэтага, некаторыя маршруткі з’язжджалі на пункт пропуска «Беняконі», бо там ёсць асобная чарга для маршрутак. За тры гадзіны літоўскія памежнікі прапусцілі толькі пяць аўтамабіляў. У выніку, гродзенец быў вымушаны правесці ноч на мяжы і перасёк яе толькі на наступны дзень.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025