Новости

Зіма — час збору ўраджаю. Як у Гродзенскай вобласці вырошчваюць шышкі для ўсёй Беларусі

Кожную зіму адборныя шышкі збіраюць у гадавальніку Смаргонскага доследнага лясгаса. А ў Шчучынскім лясгасе перапрацоўваюць і захоўваюць да 70 тон шышак за сезон. Іх насенне выкарыстоўваюць для вырошчвання лясоў па ўсёй Беларусі і за мяжой.

Плантацыі элітных елак пад Смаргонню займаюць больш за 40 га, расказалі у праграме «Як паглядзець» на АНТ. Яны адны з самых вялікіх у Беларусі. Кожную шышку здымаюць з дрэва ўручную. Работнікаў падымаюць на пад’ёмніках. Адначасова з добрымі шышкамі збіраюць і некандыт — так у лясгасе змагаюцца са шкоднікамі.

Сартуюць шышкі таксама ўручную. Якаснымі лічацца роўныя, светлыя, карычневыя і смаляністыя.

Найлепшы час для збору ўраджаю — з лістапада па люты, пакуль шышкі не раскрыліся і насенне не высыпалася на зямлю. Чым раней пачаць, тым лепш, але больш за ўсё для збору пасуе марознае надвор’е.

Некаторым ялінам, якія растуць у гадавальніку, больш за сорак гадоў.

Ураджай у 5 тон, які збіраюць зараз, для лясгаса лічыцца невялікім. Агулам жа кожная елка багата пладаносіць раз на тры гады, а то і радзей.

Пяць стадый перапрацоўкі шышак

Шышкі з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці прывозяць у Шчучынскі лясгас. Там перапрацоўваюць і захоўваюць да 70 тон сыравіны за сезон.

Перапрацоўка адбываецца ўжо з выкарыстаннем сучаснага абсталявання, усе працэсы аўтаматызаваныя.

Выманне насення з шышак складаецца з пяці стадый. Найважнейшая з іх — сушка. Яна патрэбная, каб шышка раскрылася. Сыравіну змяшчаюць у спецыяльную шафу з тэмпературай +50°C і вільготнасцю не больш за 15%. За адзін раз у яе можна загрузіць да 600 кг шышак. Сушка доўжыцца да 48 гадзін.

З сухой сыравіны вытрасаюць насенне. Непатрэбныя прыдаткі аддзяляюць ад яго пад ціскам паветра і вады ў велізарнай цэнтрыфузе. У выніку з тоны атрымліваецца ўсяго 10−14 кг насення.

Пасля ў спецыяльным апараце ад пустышак аддзяляюць цяжкае і налітае насенне. Затым яго правяраюць у лабараторыі.

Лес з халадзільніка

Усходнасць насення вызначаюць на стале прарошчвання. За ім назіраюць 14 дзён, пасля лічаць, выводзяць працэнт ўсходнасці.

Пасля ўсіх працэсаў адабранае насенне змяшчаюць у вялікі халадзільнік на доўгае захоўванне. Пры тэмпературы каля -2°C іх можна захоўваць пяць гадоў, пры меншай — дзесяць.

У любы момант скрынкі з насеннем можна дастаць і перадаць у цяпліцы для пасеву лесу.

Вынікам такой працы за дзесяць гадоў стаў рост колькасці якасных лясоў. З гродзенскага насення вырошчваюць елкі і сосны не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі і Швецыі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024