Фота: Следчы камітэт
У 2022 годзе грамадзяне не звярталіся ў Следчы камітэт са скаргамі на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў органаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Эдуард Маліноўскі. На яго думку, гэта кажа аб высокім прафесійным узроўні следчых рэгіёна.
Таксама Маліноўскі назваў дасягненнем 2022 года тое, што суды не вынеслі ніводнага апраўдальнага выраку па крымінальных справах, якія вялі следчыя Гродзенскай вобласці.
Для параўнання: у Еўропе і ЗША апраўвадваюць амаль траціну падсудных. У Велікабрытаніі - 40%.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года беларусы падавалі скаргі на сілавікоў, якія збівалі іх на акцыях пратэсту. Але ў выніку такія скаргі станавіліся прычынай рэпрэсій і павышанай увагі супраць саміх заяўнікаў, нагадаў Telegram-канал «Право имеют».
У 2022 годзе следчыя Гродзенскай вобласці атрымалі 15 тыс. зяваў аб злачынствах. Большасць з іх — крадзеж (больш за 60%), прычыненне цялесных пашкоджанняў, незаконны абарот наркотыкаў.
Паводле словаў Маліноўскага, зараз намецілася тэндэнцыя да зніжэння ўзроўня злачыннасці.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…