Размяшчэнне новых мікрараёнаў і парка паміж ужо існых вуліц. Крыніца: канал Urban Hrodna
Разам два новыя мікрараёны шматкватэрнай жылой забудовы «Грандзічы-23» і «Грандзічы-24» зоймуць 68 га. Будоўля будзе ісці ў два этапы, першы з іх запланаваны да 2026 года. У мікрараёнах плануюць збудаваць 3076 кватэр, два садкі на 190 месцаў кожны, школу з басейнам на 1020 вучняў, дзве шматпавярховыя стаянкі. Нарэшце ў Градзічах з’явіцца і паркавая зона — мемарыяльны парк на 16,6 га вакол форта з Першай сусветнай. Дэтальны план кварталаў у лічбах і фактах разабраў канал Urban Hrodna.
Тэрыторыя праектавання абмежаваная:
Новыя часткі Грандзіч збіраюцца будаваць у два этапы, першы — да 2026 г. Па першым этапе рэалізацыі праекта там паселяцца 3,4 тысячы жыхароў, пасля поўнай рэалізацыі - 7,1 тысячы жыхароў.
У мікрараёне Грандзічы-23 размесцяцца дзіцячы садок на 190 дзяцей, гандлёва-абслуговыя прадпрыемствы і шматпавярховы гараж-стаянка на 500 машынамесцаў.
У Грандзічы-24 збудуюць сярэдняю агульнаадукацыйную школу на 1020 месцаў з басейнам на 300 кв. м воднай паверхні, дзіцячы садок на 190 месцаў, грамадскую шматфункцыянальную забудову, шматпавярховы гараж-стаянку на 300 машынамесцаў.
У новых мікрараёнах разлічваюць збудаваць жыллё на 3076 кватэр агульнай плошчай 200 тыс. кв. м. З іх 1471 кватэра з’явяцца ўжо да 2026 г. Грамадская забудова зойме 47,3 тыс. кв. м. (з іх 9 тыс. кв. м з’явіцца да 2026 г.).
У мікрараёнах з’явяцца месцы грамадскага харчавання на 180 пасадачных месцаў (на 30 пасадачных месцаў - да 2026 г.). Адкрыюць паштовае аддзяленне, аддзяленне банка, адну пральню ці хімчыстку, два салоны прыгажосці, два атэлье, дзве майстэрні па рамонце гадзіннікаў і бытавой тэхнікі. Паліклініка будзе абслугоўваць 90 наведнікаў за змену.
Рэкрэацыйная зона ў новых мікрараёнах зойме 16,6 га. Амаль усю яе, падобна, складзе мемарыяльны парк агульнага карыстання, які з’явіцца ўжо на пазнейшым этапе рэалізацыі праекта. Да гэтага жыхарам будзе даступна ўсяго 0,6 га рэкрэацыйных зонаў. Парк закладуць вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці - назіральнага паста фортавай групы № 12, 1913−1915 гадоў пабудовы. Плошча ахоўнай зоны складзе 3,33 га. Пасля 2026 г. азелянённасць тэрыторыі мікрараёнаў складзе 32,1%, пасля поўнай рэалізацыі праекта — 50,4%.
Да 2026 г. жылая зона будзе займаць 13,5 га з адведзеных на праект 68 га, грамадска-справавая — 1,8 га. Пасля поўнай рэалізацыі праекта жылая зона зойме 27,7 га, грамадска-справавая — 8 га.
У выніку поўнай рэалізацыі праекта ў двух мікрараёнах з’явіцца 40,9 тыс. кв. м для захоўвання транспарту (19,1 тыс. кв. м — да 2026 г.). У шматпавярховых гаражах і на звычайных паркоўках змогуць размясціцца 3195 машын, на паркоўках аб’ектаў грамадскага прызначэння — 438 машын.
Грамадскае абмеркаванне праекта новых мікрараёнаў пройдзе з 13 лютага па 9 сакавіка.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…