Кватэра на пешаходнай вуліцы ў Гродне. Фота: "Магазин Недвижимости"
Кватэру з вокнамі на цэнтральную турыстычную вуліцу горада прадаюць у Гродне. Ёсць і пакой з вокнамі ў двор. Дом быў пабудаваны ў 1895 годзе і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Аб’яву размясціў «Магазин Недвижимости».
Кватэра размешчана на трэцім паверсе трохпавярховага дома на Савецкай, 15. Плошча кватэры — 106,6 м². Магчымая перапланіроўка — апорныя сцены толькі вонкавыя. Ёсць балкон з вокнамі ў падлогу. Санвузел паасобны. У памяшканні касметычны рамонт.
«Усё ў крокавай даступнасці: славутасці, музеі, тэатры, дом культуры, паркі Жылібера і Каложскі, грамадскі транспарт, кафэ, рэстараны, гандлёвыя кропкі і цэнтры, дзіцячыя сады, дзве гімназіі, школа г. д. Блізка размешчаны аўта- і чыгуначны вакзалы, заапарк, вялікі рынак, — напісалі прадаўцы. — Вы і ваша сям’я будзеце жыць у самым сэрцы прыгожага горада Гродна!»
Таксама яны адзначаюць, што кватэра выдатна падыходзіць для арэнднага бізнесу і пад офісы. Кошт — $ 111 000 (296 858 рублёў па курсе на 1 лютага 2023).
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: дом каля ракі Котра — для адпачынку і агратурызму
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…