З-за пазыкаў у Гродне арыштавалі памяшканне буйнога прадпрыемства. Што з ім будзе далей?

Памяшканне «Краснасельскбудматэрыялы» ў Гродне арыштавалі. Яго прададуць з аўкцыёну. Прычына — пазыкі прадпрыемства. Адпаведную аб’яву размясцілі на пляцоўцы па продажы маёмасці «БелЮрЗабеспячэнне».

Памяшканне «Краснасельскбудматэрыялаў» якое арыштавалі. Крыніца: e-auction.by

«Краснасельскбудматэрыялам» належыць памяшканне плошчай 58,8 кв.м. на вуліцы Горкага, 72 — у будынку Дома навукі і тэхнікі. Раней яго арандавала букмекерская кантора Betera.

Памяшканне плануюць прадаць на аўкцыёне 16 лютага 2023 года. Пачатковая цана офіса — 58 тыс. рублёў. Грошы накіруюць на пакрыццё запазычанасці прадпрыемства.

Памяшканне «Краснасельскбудматэрыялаў» якое арыштавалі. Крыніца: e-auction.by

Гэта не першае памяшканне, якое забралі ў КБМ

У лютым 2022 года памяшканне «Краснасельскбудматэрыялаў» на вуліцы Горкага, 104 ў Гродне выставілі на аўкцыён. Прычына тая ж — пазыкі. У 2003−2020 гг. у памяшканні размяшчалася Генеральнае консульства Літвы.

«Краснасельскбудматэрыялы» — адно з самых стратных прадпрыемстваў Беларусі

У 2016 годзе «Краснасельскбудматэрыялы» ўвайшоў у тройку самых стратных прадпрыемстваў Беларусі. За 2021 год чыстыя страты склалі 22,1 млн рублёў. Гэта на 11,5 млн больш, чым у 2020 годзе. Агулам непакрытыя страты на пачатак 2022 года склалі 335,3 млн рублёў.

Чытайце таксама: «Гродна Азот» і «Краснасельскбудматэрыялы» — у ТОП-3 стратных прадпрыемстваў Беларусі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025