Навіны

У Беларусі ў 2023 годзе рэзка павысяць выдаткі на мабілізацыю. Які план для Гродзенскай вобласці

У абласных бюджэтах на 2023 год закладзеныя істотна большыя выдаткі на мабілізацыю, чым былі ў 2022 годзе. Так, для Віцебскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей выдаткі вырастуць амаль удвая, а для Магілёўскай — у 4,3 разы параўнальна з мінулым годам. У Гродзенскай вобласці рост самы малы пасля Мінска — у 1,13 разы. Афіцыйна апублікаваныя бюджэты ўсіх абласцей і Мінска вывучала «Зеркало».

Рэгіён2023, руб. (% бюджэта)2022, руб.
Брэсцкая вобласць1 636 407 (0,065%)885 000
Віцебская вобласць1 832 051 (0,083%)996 601
Гомельская вобласць2 837 769 (0,1%)1 616 400
Гродзенская вобласць651 693 (0,038%)577 407
Мінская вобласць1 580 101 (0,066%)1 152 452
Магілёўская вобласць9 368 869 (0,37%)2 153 055
Мінск1 959 359 (0,021%)1 849 515
Выдаткі на мабілізацыйныя мерапрыемствы з абласных бюджэтаў у параўнанні на 2023 і 2022 гады

Для Гродзенскай вобласці гэта параўнальна невялікая сума. Напрыклад, на рамонт мясцовай дарожнай сеткі і мастоў з абласнога бюджэту пойдзе 31,7 млн рублёў (агулам на гэтыя мэты выдаткуюць 67 млн рублёў).

У некаторых раёнах выдаткі вырастуць у сотні разоў

Асобна бюджэты раёнаў і гарадоў Гродзенскай вобласці пакуль не апублікаваныя, як і ў Гомельскай вобласці. У Магілёўскай вобласці даступныя для вывучэння амаль усе бюджэты гарадоў і раёнаў, у Віцебскай — амаль напалову, у Брэсцкай і Мінскай — толькі частка.

Практычна ва ўсіх даступных мясцовых бюджэтах у графе «Нацыянальная абарона — забяспечанне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі» на 2023 год значыцца прыкметна больш грошай, чым год таму. Сярод «чэмпіёнаў» па такім росце — Асіповіцкі і Чавусскі раёны. У Асіповіцкім выдаткі выраслі з 1,5 тыс. да 201 тыс. рублёў - у 134 разы. У Чавускім раёне рост з 942 да 210 тыс. рублёў - у 223 разы.

Найбольшыя сумы на мабілізацыю рыхтуюць Кобрынскі раён і горад Пінск. У Пінску на яе збіраюцца патраціць 4 млн 367,6 тыс. рублёў (1,5% мясцовага бюджэту), у Кобрынскім раёне — 4 млн 364,6 тыс. (2,44%). Гэта больш, чым увесь бюджэт, адведзены на нацыянальную абарону Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей разам. Пры гэтым летась Пінск выдаткаваў на гэтыя мэты ў 78 разоў менш, Кобрын — у 43 разы менш. У Пінску на мабілізацыйныя мерапрыемствы выдаткуюць палову гадавога бюджэту ЖКГ, а ў Кобрыне — больш, чым на добраўпарадкаванне тэрыторый раёна.

У рэспубліканскі бюджэт на 2023 год агулам закладзеныя нашмат большыя выдаткі на нацыянальную абарону. З 1,8 млрд рублёў у 2022 годзе яны вырастуць да 2,8 млрд у 2023. З іх 110 млн пойдзе на забяспечанне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: вайнагрошы

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024