Два супрацоўнікі міліцыі загінулі 27 студзеня ў дарожна-транспартным здарэнні. Яно адбылося ў Навагрудскім раёне з удзелам служэбнага аўтамабіля Ленінскага РАУС Гродна, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў.
Загінулі два ўчастковыя інспектары міліцыі Ленінскага РАУС Гродна. Следча-аператыўная група высвятляе прычыны здарэння.
Чытайце таксама: Колькі супрацоўнікаў звольнілася з міліцыі пасля выбараў. Апублікавалі дакумент, як сцвярджаецца, са статыстыкай МУС